Беларуская Служба

Усе выходныя ў Беларусі не спыняліся затрыманні

22.06.2020 09:01
Затрымана некалькі дзесяткаў чалавек у розных гарадах Беларусі.
     .
Затрыманні ў Беларусі падчас выбарчай кампаніі.EPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA.

Пасля завяршэння збору подпісаў людзі працягвалі стыхійна выходзяць на вуліцы гарадоў Беларусі. Міліцыя праводзіла затрыманні.

Як паведамілі праваабаронцы, 20 чэрвеня каля крамы «Цэнтральны» (Мінск) супрацоўнікі ў цывільным затрымалі і пасадзілі ў бусік двух чалавек, якія замаўлялі каву. У аднаго з іх на заплечніку быў бел-чырвона-белы сцяжок. Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», на дадзены момант затрыманы ў Мінску 7 чалавек: Сушчынскі Дзмітрый, Таранда Уладзіслаў, Хацкевіч Арцём, Кузьміч Леанід, Дзяніс Адаміч, Канановіч Аляксандр з Салігорску. Яго жонка паведаміла «Вясне», што яе муж прыехаў у Мінск і з 19 гадзін недасяжны. Прыкладна ў 23 ён выйшаў на сувязь: яго затрымалі, даставілі ў РУУС Савецкага раёна, але затым адпусцілі. АМАП затрымаў Андрэя Крыварота з Гродна. Яго даставілі ў Ленінскае РУУС, а потым у ІЧУ.

У Ганцавічах каля двух дзясяткаў чалавек выйшлі на ланцуг салідарнасці. Па звестках журналіста «Ганцавіцкага часу», які веў стрым, затрымана не менш за 10 чалавек з выкарыстаннем грубай фізічнай сілы. Кіраваў апэрацыяй падпалкоўнік міліцыі Віталь Куляшоў. Сярод затрыманых – Ігар Дулік (ён збіты) і Алла Калесніковіч. Услед за гэтым двух журналістаў «Ганцавіцкага часу», якія вялі стрым, таксама затрымалі: Сяргея Багрова і Аляксандра Пазняка. Іх збілі. 9 чалавек затрымалі ў Барысаве, 2 у Гродна, 5 у Брэсце, і па 1 у Наваполацку ды Салігорску.

Затрыманні працягнуліся і ў нядзелю 21 чэрвеня. У Навагрудку на ланцугу салідарнасці ў цэнтры горада затрымалі каля 5 чалавек. Затрыманы Алег Аляшкевіч, Андрэй Акупінскі, Сяргей Казак, Аляксандр Камісараў, Кечка Сяргей, Кечка Алена. Іх адвезлі ў мясцовы РАУС, складаюць пратаколы па арт. 23.4 КаАП. У Віцебску затрымалі 2 асобы.

юл