Збор подпісаў завяршыўся 19 чэрвеня. У той жа дзень усе прэтэндэнты павінны былі здаць сабраныя подпісы ў ЦВК.
Колькасць здадзеных подпісаў у ЦВК не называюць. Інфармацыя будзе пасля праверкі подпісаў, пасля 30 чэрвеня, – паведамляе партал TUT.BY.
Раней пра збор неабходных 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты заявілі Аляксандр Лукашэнка (каля 2 мільёнаў подпісаў), Віктар Бабарыка (434 тысяч подпісаў), Валерый Цапкала (200 тысяч подпісаў), Святлана Ціханоўская (больш за 100 тысяч подпісаў), Ганна Канапацкая (больш за 100 тысяч подпісаў), Андрэй Дзмітрыеў (100 тысяч подпісаў), Сяргей Чэрачэнь (106 тысячаў подпісаў).
юл