Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка павялічыў пенсіі на 9 долараў

22.06.2020 15:13
Беларускі кіраўнік анансаваў указ аб падвышэнні пенсіяў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарObraz Frantisek Krejci z Pixabay/CC0

Указ ужо апублікаваны, але сума падвышэння пенсіяў невялікая, падлічыла Радыё «Свабода».

Ва ўказе, апублікаваным 21 чэрвеня, пенсіі даручана падвысіць «шляхам карэктавання фактычнага заробку пенсіянераў, зыходзячы з сярэдняй заробнай платы работнікаў у рэспубліцы, ужыванай пры папярэднім пераразліку пенсіяў, з павышэннем яе велічыні на 6%».

Што гэта значыць, пазней растлумачыла Міністэрства працы. У сярэднім падвысяць пенсіі на пару долараў. Сярэдні памер пенсіяў па ўзросце за ліпень складзе 470,6 рубля, сцвярджае міністэрства. Гэта больш за сярэднія пенсіі па ўзросце ў чэрвені на 5,2% або 23,1 рубля.

Цяперашняе падвышэнне ў параўнанні з мінулым месяцам, калі пералічваць з курсам на момант публікацыі, складае 9,72 долараў. Для параўнання ў Расеі сярэдні памер пенсіяў у чэрвені складаў каля 470 рублёў у пераліку на беларускія. Літоўскія пенсіянеры атрымлівалі ў сярэднім 810 рублёў, польскія – 1300 рублёў.

юл