З іх больш за траціну – 25 354 чалавекі – не ад працоўных калектываў або грамадскіх абʼяднанняў, а ад групы грамадзянаў шляхам падачы заявы, піша Tut.by.
Ва ўчастковыя камісіі, якія выдаюць і збіраюць бюлетэні, а потым лічаць галасы, нагадаем, можна трапіць трыма шляхамі: ад групы грамадзянаў, ад працоўнага калектыву і ад грамадскіх абʼяднанняў.
Больш за ўсё чалавек вылучылася ад грамадскіх абʼяднанняў – 38 114 чалавек, на другім месцы ад групы грамадзянаў шляхам падачы заяў – 25 354 чалавекі, на апошнім – ад працоўных калектываў вылучыліся 6722 чалавекі.
Ад грамадскіх абʼяднанняў больш за ўсё чалавек вылучана ад прафесійных саюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі –9537 і ад Белай Русі – 4661 чалавек.
Ад партый больш за ўсё чалавек вылучана Рэспубліканскай партыяй працы і справядлівасці – 1294 чалавекі, Кампартыяй – 967 чалавек, Беларускай аграрнай партыяй – 576 чалавек. Партыя БНФ вылучыла ў камісіі 109 чалавекі, АГП – 212, БСДП (Грамада) – 212, а БСДГ – 6. Усяго адзін чалавек вылучыўся ад Беларускай патрыятычнай партыі.
юл