Сербія перадала Беларусі ў якасці гуманітарнай дапамогі стацыянарныя і транспартныя ШВЛ, бранхаскопы, дыягнастычнае абсталяванне, кіслародныя канцэнтратары, а таксама тысячы сродкаў індывідуальнай аховы, паведаміла БЕЛТА.
«Гэта дапамога нашага братэрскага народа. Дзякуй вялікі ўраду Сербіі і народу. Гэта, вядома, дапаможа нам у барацьбе з другой хваляй, якую мы, магчыма, чакаем і рыхтуемся да яе. Як вы ведаеце, не ў час лыжка па абедзе. Таму дапамогу мы заўсёды прымаем з удзячнасцю. Безумоўна, наша дзяржава траціць вялізныя сродкі на барацьбу з каранавірусам і кожную дапамогу мы прымаем са словамі ўдзячнасці, – сказаў намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк.
Улады паабяцалі размеркаваць атрыманую дапамогу па ўсіх рэгіёнах краіны з улікам запатрабаванасці.
У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў Беларусі Велька Кавачавіч, заявіў, што гэта ўдзячнасць за дапамогу атрыаную ад Беларусі 5 год таму.
- Калі Сербія мела патрэбу ў дапамозе, напрыклад, 5 гадоў таму, калі там была моцная паводка, Беларусь была адной з першых краін, якая дапамагла нам. Гэты сціплы жэст ад сербскага ўрада і прэзідэнта зноў пацвярджае характар братэрскіх адносін паміж сербамі і беларусамі.
юл