Беларуская Служба

Беларусь атрымала адтэрміноўку аплаты па крэдыце на БелАЭС

23.06.2020 15:55
Расія пагадзілася на два гады перанесці пачатак пагашэння асноўнага доўгу па пазыцы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by moerschy from Pixabay/CC0

Урад Расіі адобрыў праект пратакола аб унясенні змяненняў у беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне 2011 года аб прадстаўленні Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС. Адпаведнае распараджэнне расійскага ўрада апублікавана сёння на расійскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з праектам пратакола, прадугледжваецца прадаўжэнне перыяду выкарыстання крэдыту на два гады – да канца 2022-га. Акрамя таго, устанаўліваецца фіксаваная працэнтная стаўка па крэдыце ў памеры 3,3 працэнта гадавых, а таксама пераносіцца дата пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце з 1 красавіка 2021 года на 1 красавіка 2023-га.

Дакумент быў прадстаўлены Мінфінам РФ і ўзгоднены з расійскімі МЗС, Мінэканамразвіцця, карпарацыяй «Расатам» і папярэдне прапрацаваны з беларускім бокам. Урад РФ даручыў Мінфіну сумесна з МЗС і іншымі ведамствамі правесці з Беларуссю перагаворы і па дасягненні дамоўленасці падпісаць пратакол ад імя ўрада РФ.

юл