Увечары 23 чэрвеня ў краму symbal.by прыйшло багата наведнікаў. Даведаўшыся, што краму зачыняюць, яны вырашылі падтрымаць яе, перадае "Еўрарадыё".
Усе ахвочыя не змаглі змясціцца ў памяшканне крамы, таму каля яе ўтварылася чарга. Супрацоўнікі symbal.by вялі стрым з месца падзеяў.
Завяршылася ўсё тым, што да крамы прыехаў аўтазак. Пабачыўшы яго, патэнцыйныя пакупнікі кінуліся наўцёкі. Паводле дададзеных Праваабарончага цэнтру «Вясна», было затрымана больш за 15 чалавек.
Крама symbal.by абвясціла, што з 29 чэрвеня зачыняецца, таму запрасіла ахвочых набываць тавары да канца тыдня. Бізнес Паўла Белавуса за апошнія два тыдні зведаў праверкі з самых розных структураў пасля таго, як міліцыя канфіскавала больш за 400 маек з надпісам "ПСІХО3%". Вытворчы цэх symbal.by зачынілі, спаслаўшыся на пагрозу нацыянальнай бяспецы.
Акрамя таго, краме кдлючылі электрычнасць, нягледзячы на наяўнасць усіх неабходных дамоваў.
эж