24 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка разам з сынамі прысутнічаў на ваенным парадзе ў Маскве. Мерапрыемства прайшло на Чырвонай плошчы, акрамя расійскіх вайскоўцаў у ім прымалі ўдзел прадстаўнікі 13 дзяржаў, у тым ліку і Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка ў Маскве паразмаўляў з гасцямі парада ваеннага парада і пажадаў ім здароўя, перадае ria.ru.
«Дзякуй, што прыехалі, сябры. Дзякуй», – выгукнулі з трыбун лідарам замежных дзяржаў, якія прыехалі ў Маскву.
«У сталіцу радзімы прыехалі! Пераможам, выстаім, не хварэйце!» – адказаў Лукашэнка.
Апроч кіраўніка Беларусі на маскоўскі парад перамогі прыехалі ўсяго 6 прэзідэнтаў краінаў-чальцоў ААН – прэзідэнты Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Сербіі, Таджыкістана і Узбекістана.
эж