Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: slightly_different/pixabay.com/CC0 Public Domain
Беларусь і Венгрыя маюць намер пашыраць супрацоўніцтва ў атамнай энергетыцы. Перспектывы ўзаемадзеяння дзвюх краін абмяркоўваліся на сустрэчы міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Венгрыі ў Беларусі Жолта Чутары, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Мінэнерга.
Размова ішла аб рэалізацыі падпісанага 5 чэрвеня 2020 года ў Мінску мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам энергетыкі Беларусі і апаратам прэм'ер-міністра Венгрыі. У прыватнасці, абмеркаваны магчымасці прыцягнення беларускіх арганізацый да будаўніцтва ў Венгрыі аб'ектаў інфраструктуры атамнай электрастанцыі „Пакш-2”. Бакі таксама дамовіліся аб узаемадзеянні ў сферы падрыхтоўкі кадраў для АЭС. У бліжэйшы час будзе прапрацавана пытанне аб фарміраванні адпаведных праграм навучання і абмену спецыялістамі. Акрамя таго, разгледжаны магчымасці партнёрства ў сферы абыходжання з адходамі АЭС.
Плануецца, што да канца года Беларусь наведае венгерская дэлегацыя для дэталёвай адпрацоўкі дасягнутых дамоўленасцей аб супрацоўніцтве.
аз