Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эпідэмія каранавіруса прымусіла змяніць арганізацыю паломніцтваў у Будслаў

26.06.2020 14:02
Сёлета з-за эпідэміі толькі нешматлікія паломнікі накіраваліся ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай.
    , .
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, Будслаў.Аўтар: Стэльмах Аляксандр Мікалаевіч (http://forum.globus.tut.by/viewtopic.php?p=48200#48200) — http://forum.globus.tut.by/viewtopic.php?t=4927, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=48239692

Эпідэмія каранавіруса прымусіла змяніць арганізацыю каталіцкіх паломніцтваў у Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе. Агульнанацыянальныя мерапрыемствы, запланаваныя ў санктуарыі на першыя дні ліпеня, былі адтэрмінаваныя.

Традыцыйна на пачатку ліпеня з тэрыторыі ўсяе Беларусі ў Будслаў адпраўляліся каля 20 пілігрымак. Сёлета з-за эпідэміі толькі нешматлікія паломнікі накіраваліся ў Будслаў прыватна.

Прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юры Санько, сказаў Польскаму радыё, што нягледзячы на перанос нацыянальных мерапрыемстваў, у Будславе пройдзе парафіяльнае свята.

- Так прыватна, калі нехта хоча, можа паехаць. 2 ліпеня ў Будславе пройдуць парафіяльныя ўрачыстасці. Будуць біскупы і набажэнствы. Індывідуальна ў цырымоніях можа ўдзельнічаць кожны, хто захоча.

У Будслаў прыбыло ўжо веласіпедне паломніцтва з Мінска. У дарозе знаходзіцца таксама паломніцтва на матацыклах з Пінска. Тры святары і адзін манах адправіліся пешшу з Баранавіч.

Гісторыя санктуарыя ў Будславе пачалася ў 1613 годзе, калі мінскі ваявода Ян Пац перадаў у святыню цудатворны вобраз Маці Божай, які ён атрымаў ад Папы Клімента VIII.

Уладзімер Пац/аз