У Гродне, на вуліцы Ажэшкі ўчора адбылася мірная акцыя ў падтрымку палітзняволеных. Паводле гродзенскага карэспандэнта „Радыё Рацыя”, за паўтары гадзіны „ланцуга салідарнасці” было затрымана больш за 10 чалавек.
Людзей хапалі пад’ехаўшыя аўтазакі, якія дзяжурылі на вуліцы Ажэшкі. Адначасова з простымі грамадзянамі, якія прагульваліся па горадзе, былі затрыманыя два супрацоўнікі міліцыі, якія здымлі прысутных на відэакамеры.
Усіх затрыманых завезлі ў Ленінскі РАУС, дзе ім пачалі выпісваць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
аз