У нядзелю, 28 чэрвеня, грамадзяне Польшчы, якія пражываюць у Беларусі, могуць прагаласаваць у трох гарадах. Выбарчыя ўчасткі адкрыты ў генеральных консульствах у Гродне і Брэсце, а таксама ў амбасадзе Польшчы ў Мінску.
Генеральны консул Польшчы ў Гродне Яролсаў Ксёнжэк звярнуў увагу на тое, што сёлета не варта спадзявацца польскіх турыстаў на выбарчых участках:
-З прычыны таго, што межы зачынены ў нас будуць галасаваць тыя, хто пастаянна пражывае ў Беларусі. Таксама трошкі галасуе духавенства і вядома прагаласуе ўвесь дыпламатычны корпус.
Агулам у Беларусі жаданне галасаваць на выбарах прэзідэнта выказалі прыкладна 320 грамадзянаў Польшчы.
IAR/эж