Абʼект будзе зачынены для наведнікаў у верасні, а ўвесь комплекс плануецца зноў адкрыць у 2030 годзе.
Праект «Комплексныя будаўнічыя і кансервацыйныя работы ў Квідзынскім замку» прадугледжвае рэканструкцыю ўсіх паверхаў, умацаванне канструкцыі і пакрыцця даху, а таксама адаптацыю замкавых памяшканняў разам з прылеглымі зялёнымі зонамі. Сродкі будуць накіраваны на мадэрнізацыю інфраструктуры, лічбавую трансфармацыю і набыццё неабходнага абсталявання.
Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Іспанскім музеем Віламузеу. Акрамя таго, запланаваныя мерапрыемствы па экалагічнай адукацыі ў супрацоўніцтве з Асацыяцыяй «Экаініцыятыва» і навучанне персаналу па пытаннях сацыяльнай інтэграцыі і даступнасці.
Чакаецца, што будаўнічыя і кансервацыйныя работы працягнуцца да сярэдзіны 2029 года. Затым адбудзецца мантаж экспазіцыі, што дазволіць замку адчыніць свае дзверы для публікі ў 2030 годзе. Музей прагназуе, што пасля мадэрнізацыі штогадовая колькасць наведнікаў павялічыцца з цяперашніх прыблізна 33 тысяч да больш чым 60 тысяч.
Агульны кошт праекта перавышае 64 мільёны злотых. Фінансаванне з еўрапейскіх фондаў па праграме FEniKS складае больш за 41,4 мільёна злотых, а 10,6 мільёна злотых паступіць з дзяржаўнага бюджэту. Астатнія выдаткі будуць пакрытыя Музеем Квідзыня з уласных сродкаў.
PAP/юл