Беларуская Служба

Беларусь павышае экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты

30.06.2020 14:21
Гэта другое павышэння з чэрвеня бягучага года.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Steve Buissinne from Pixabay/СС0

Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 29 чэрвеня 2020 года нумар 378, паведамляе БЕЛТА.

Экспартнае мыта на сырую нафту складзе $37,8 за 1 тону (раней – $8,3).

Мыта на прамагонны бензін павышана з $4,5 да $20,7 за 1 тону. На таварны бензін, лёгкія і сярэднія дыстыляты – з $2,4 да $11,3 за 1 тону. Такая ж мыта ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых алеяў.

Раней вывазныя мыта адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 чэрвеня. Тады яны таксама павышаліся.

юл