Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў сёння на сустрэчы з актывам горада Мінска.
Аляксандр Лукашэнка назваў Мінск асаблівым горадам, візітнай карткай краіны, палітычным, эканамічным, навуковым, культурным цэнтр дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.
Паводле слоў Лукашэнкі, у першыя гады яго прэзідэнцтва парадак пачалі наводзіць менавіта са сталіцы.
- Па сутнасці, ёю толькі і займаліся ў першыя гады. Рэсурсы, сілы, якія былі тады, усё сюды ўкладвалася.
Ён адзначыў, што толькі ў далейшым у краіне звярнулі погляд на рэгіёны. Цяпер улады абяцаюцца забяспечыць раўнамернае развіццё.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што размова ідзе ў тым ліку аб развіцці так званых неперспектыўных вёсак і хутароў. У гэтым плане ён заклікаў, каб і жыхары гарадоў імкнуліся набыць сабе ўчастак зямлі за горадам.
Таксама Лукашэнка назваў новую задачу для Беларусі на будучую пяцігодку. Беларускі кіраўнік хоча перавесці краіну на электрамабілі.
- Мы проста не павінны тут адстаць. Калі мы адстанем, будзе дрэнна. Таму цяжка, цяжка, але нам прыйдзецца бегчы і, па крайняй меры, ні ў якім выпадку не адстаць.
юл