Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лабараторыя Дзяржкамітэта судовых экспертыз увайшла ў тройку лепшых у свеце

08.07.2020 16:02
Лабараторыя даследавання нафтапрадуктаў і гаруча-змазачных матэрыялаў прымала ўдзел у даследаванні Round Robin.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:redhawkgroup/pixabay.com/CC0 Public Domain

Лабараторыя Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі ўвайшла ў тройку лепшых у свеце, паведамілі БЕЛТА ў ДКСЭ.

Лабараторыя даследавання нафтапрадуктаў і гаруча-змазачных матэрыялаў Дзяржкамітэта судовых экспертыз прымала ўдзел у даследаванні Round Robin, у якім спаборнічалі 19 лабараторый з 16 краін свету.

Трэба было ўстанавіць від двух разліваў нафтапрадукту, выяўленага ў выглядзе плям на прыбярэжнай тэрыторыі Іспаніі. Акрамя таго, неабходна было высветліць знешнія фактары навакольнага асяроддзя, якія паўплывалі на хімічны састаў разлітага нафтапрадукту, устанавіць крыніцу забруджвання.

Узорамі для параўнання сталі пробы, якія ўзялі з маторнага адсека судна, заўважанага ў месцы разліву за некалькі дзён да выяўлення плям нафтапрадуктаў. Выкарыстоўваліся матэрыялы, узятыя на нафтаперапрацоўчым заводзе, што знаходзіцца побач з месцам разліву.

Справаздачу беларускіх экспертаў камісія ацаніла на 96 балаў са 100 магчымых. „Ацэньвалася якасць атрыманых даных, правільнасць вызначэння тыпу нафтапрадуктаў і падабенства паміж імі, паўната і дэталізацыя заключэння. Лабараторыя Дзяржкамітэта судовых экспертыз увайшла ў тройку лепшых”, - адзначылі ў ведамстве.

аз