Беларуская Служба

Еўрапарламент прызначыў дэбаты па сітуацыі ў Беларусі

08.07.2020 14:02
З дакладам выступіць высокі прадстаўнік ЕС па замежны справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.
 .
Еўрапарламент Страсбург.By Diliff - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35972521

Сёння ў Бруселі адкрываецца чарговая сесія Еўрапейскага парламента. Адной з тэм стане Беларусь. Заўтра, 9 ліпеня, запланавана правядзенне дэбатаў аб сітуацыі ў Беларусі, паведамляе charter97.org

Еўрапарламентары абмяркуюць ход перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі і затрыманні лідараў і актывістаў апазіцыі, гаворыцца ў паведамленні на сайце Еўрапарламента.

Перад дэбатамі з дакладам аб міжнародных дачыненнях і сітуацыі з правамі чалавека выступіць высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

Напярэдадні 31 дэпутат Еўрапарламента выступіў з ініцыятывай па ўвядзенні санкцыяў супраць Аляксандра Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў, якія парушаюць законы, і якія перашкаджаюць у правядзенні перадвыбарнай кампаніі.

аз