Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЦВК Беларусі абмежаваў колькасць назіральнікаў на выбарчых участках

22.07.2020 11:20
Па словах Лідзіі Ярмошынай, старшыня камісіі будзе рабіць «адбор па даце падачы дакументаў на акрэдытацыю і вызначыць колькасць назіральнікаў». 
Lidzija Jarmoszyna. Zdjęcie archiwalne
Lidzija Jarmoszyna. Zdjęcie archiwalneWłodzimierz Pac, Polskie Radio

У дні датэрміновага галасавання іх можа быць не больш трох, 9 жніўня – не больш пяці (і не больш за 50% ад складу камісіі), паведамляе «Еўрарадыё». Прапанавала гэта старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, якая спаслалася на «эпідэміялагічную сітуацыю». «Калі на ўчастку шмат назіральнікаў, сябры ўчастковых камісій »не адчуваюць сябе абароненымі ні фізічна, ні маральна», – упэўненая старшыня ЦВК. Чыноўніца заклікае членаў выбарчых камісій на час галасавання адмовіцца ад сацыяльных сетак.

Члены Цэнтрвыбаркама Ярмошыну падтрымалі.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, старшыня камісіі будзе рабіць «адбор па даце падачы дакументаў на акрэдытацыю і вызначыць колькасць назіральнікаў». Але значную колькасць заявак ужо падалі прадстаўнікі праўладных арганізацый (напрыклад «Белай Русі»).

Як вядома, альтэрнатыўныя кандыдаты, тая ж Святлана Ціханоўская, заклікала беларусаў актыўна ўдзельнічаць у назіранні на выбарах. Меркавалася, што назіральнікаў будзе вельмі шмат. Аднак ЦВК аператыўна абмежаваў іх колькасць.

На прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі не будзе назіральнікаў ні ад БДІПЧ АБСЕ, ні ад Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.

эж