Другая хваля каранавіруса ў Беларусі будзе менш маштабнай, чым першая. Такую надзею выказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Уладзімір Каранік дзяржаўнаму тэлебачанню:
-Спадзяемся, што такой маштабнай другой хвалі ў нас не будзе, але ў любым выпадку рыхтуемся, каб усё неабходнае ў сістэме аховы здароўя было.
Тым часам колькасць пацверджаных выпадкаў Sars-Cov-2 у свеце перавысіла 16 мільёнаў. Ад хваробы памерла 644 528 чалавек. Да таго ж СААЗ зафіксавала новы рэкорд па колькасці тых, хто заразіўся COVID-19 за суткі – прырост хворых склаў 284 тыс. чалавек.
Калі верыць афіцыйнай статыстыцы Мінздароўя, станам на 25 ліпеня ў Беларусі выяўлена 67 002 выпадкі COVID-19 (прырост за суткі – 156 захварэлых). Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ні раз заяўляў, што Беларусь каранівірус перамагла. Пры гэтым з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі для беларусаў па-ранейшаму закрыты межы краін-суседзяў і большасці краін Еўрапейскага Звязу.
«Еўрарадыё»/эж