Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністр юстыцыі Польшчы: Напады на ўкраінцаў не застануцца беспакаранымі. Раней пагроза недаацэньвалася

16.07.2026 12:12
Вальдэмар Журэк запэўніў, што польскія ўлады будуць «абсалютна бескампрамісна» рэагаваць на падобныя злачынствы.
Міністр юстыцыі Вальдэмар Журэк PAP/Piotr Nowak

Міністр юстыцыі Польшчы Вальдэмар Журэк заявіў пра рост колькасці злачынстваў, матываваных нянавісцю, у тым ліку супраць грамадзян Украіны, і паабяцаў жорсткую рэакцыю праваахоўных органаў. Заява прагучала пасля інцыдэнту ў Бельску-Бялай, дзе мужчына ўчыніў вербальную агрэсію супраць дзвюх 11-гадовых дзяўчынак.

—  Было вельмі шмат паведамленняў у пракуратуру і вельмі шмат спыненых спраў. Мы прыйшлі да высновы, што такія выпадкі часта недаацэньваліся. Цяпер няма ні грама талерантнасці да такіх дзеянняў, — падкрэсліў Журэк.

Паводле міністра, у Польшчы ўжо дзейнічае спецыяльная сістэма барацьбы са злачынствамі на глебе нянавісці: у Варшаве працуюць трое пракурораў-каардынатараў, а ў кожным рэгіёне прызначаныя адказныя пракуроры, якія праходзяць спецыяльную падрыхтоўку.

Вальдэмар Журэк таксама папярэдзіў, што распальванне варожасці можа прывесці да далейшай эскалацыі і гуляе на карысць Расіі. Міністр запэўніў, што польскія ўлады будуць «абсалютна бескампрамісна» рэагаваць на падобныя злачынствы.

iar/эж