Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціханоўская сабрала ў Гомлі шматтысячны мітынг праціўнікаў Лукашэнкі

27.07.2020 08:04
На мітынг там сабраліся больш за 10 тысяч чалавек і гэта найбольшы палітычны сход тут за апошнія дзесяцігоддзі.
, 26
Гомель, 26 ліпеняФота: Наша Ніва

Чатырохдзённае турнэ па Віцебшчыне, Магілёўшчыне і Гомельшчыне кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская завяршыла ў горадзе над Сожам, піша газета «Наша Ніва». На мітынг там сабраліся больш за 10 тысяч чалавек. Гэта найбольшы палітычны сход тут за апошнія дзесяцігоддзі.

З пятніцы да нядзелі Ціханоўская ў суправаджэнні прадстаўнікоў штабоў Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама паплечнікаў Паўла Севярынца праводзіла па тры сустрэчы ў дзень. У пятніцу – Глыбокае, Наваполацк, Віцебск. У суботу – Орша, Магілёў, Бабруйск. У нядзелю– Жлобін, Рэчыца і Гомель.

Мітынг у Гомлі, як і ўсе папярэднія, прайшоў у вельмі мірнай, жыццярадаснай атмасферы. Людзі ахвотна скандавалі «Жыве Беларусь!», «Верым! Можам! Пераможам!», «Любім! Можам! Пераможам!», «Света! Света!», «Перамен», «Свабоду».

Чыноўнікі ўсюды вызначылі для сустрэч пляцоўкі, такім чынам каб было чым далей ад людных месцаў не на відне – але ні ў Гомлі, ні ў іншых гарадах гэта не адстрашыла людзей ад масавага ўдзелу ў акцыях пратэсту. Падчас перадвыбарчага пікету ў Гомлі адбываліся дробныя і няўдалыя правакацыі. Людзі не змяшчаліся на плошчы, стаялі з другога боку вуліцы.

Перадвыбарчыя паездкі Святланы Ціханоўскай працягнецца ў сераду. Ад серады да нядзелі кандыдатка абяцае праехаць яшчэ 15 гарадоў.

эж