Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі затрымалі больш за 1100 чалавек

27.07.2020 11:33
«Асаблівую занепакоенасць выклікаюць заявы існага кіраўніка дзяржавы і дзяржсакратара Савету бяспекі Андрэя Раўкова пра магчымасць прыцягнення войска дзеля супрацьдзеяння магчымым пратэстам і дэманстрацыям». 
Wiec poparcia dla Swiatłany CIchanouskiej
Wiec poparcia dla Swiatłany CIchanouskiej Svetlana Turchenick / Shutterstock.com

Праваабаронцы «Беларускага Хельсінкскага камітэту» і цэнтру «Вясна» падсумавалі чарговы тыдзень прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі. Паводле назіральнікаў, улады працягваюць ажыццяўляць ціск на грамадства.

Праваабаронцы адзначаюць, што сёлетняя прэзідэнцкая кампанія працягваецца на фоне няспынных рэпрэсіяў, распачатых уладамі ад моманту пачатку выбараў.На дадзены момант у турмах знаходзяцца 25 палітвязняў.

Агульная колькасць затрыманняў ад моманту пачатку выбараў склала каля 1140 чалавек. Cума штрафаў, накладзеных на затрыманых – 65 000 рублёў.

Праваабаронцы адзначаюць, што рашэнне Вярхоўнага суда па скарзе Валерыя Цапкалы мае павярхоўны, фармальны характар і не ўлічвае ўсе акалічнасці справы, а ў выпадку адмовы разгляду скаргі Віктара Бабарыкі суд не ўлічыў важныя абставіны пропуску тэрмінаў і магчымасць іх аднаўлення.

«Асаблівую занепакоенасць выклікаюць заявы існага кіраўніка дзяржавы і дзяржсакратара Савету бяспекі Андрэя Раўкова пра магчымасць прыцягнення войска дзеля супрацьдзеяння магчымым пратэстам і дэманстрацыям. Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» расцэньваюць гэта як нічым непрыхаванае нагнятанне атмасферы страху і запалохвання ў грамадстве», – гаворыцца ў аналітычнай справаздачы праваабаронцаў за мінулы тыдзень.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 9 жніўня.

эж