Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Мінску зноў прайшлі масавыя затрыманні

29.07.2020 08:59
Апроч наведнікаў КДБ затрымлівалі і журналістаў беларускіх і замежных выданняў.
КДБ у Мінску Shutterstock.com / kateafter

У аўторак, 28 чэрвеня АМАП затрымаў каля 50 чалавек. Частка з іх прыйшла пад КДБ, каб разам са штабам Віктара Бабарыкі падаць хадайніцтва аб змене меры ягонага стрымання. Аднак улады палічылі чаргу несанкцыянаваным мітынгам і пачалі затрымліваць людзей, перадае праваабарончы цэнтр «Вясна».

Апроч наведнікаў затрымлівалі і журналістаў беларускіх і замежных выданняў – «Белсату», TUT.by, БелаПАН, ТАСС, Reuters.

Праз некалькі гадзінаў большасць затрыманых вызвалілі нават без апытання і складання пратакола. Аднак на Юрыя Карзуна склалі пратакол паводле арт. 23.34 КаАП, а Арцёма Карнэса адправілі на ноч у ІЧУ.

28 ліпеня а 16.00 гадзіне штаб Віктара Бабарыкі падаваў хадайніцтвы пра асабістае паручальніцтва ў КДБ. У сувязі з гэтым прадстаўнікі штабу звярнуліся да грамадзянаў з заклікам падпісаць гэты дакумент, узор якога выклалі на сайце палітыка, і потым перадаць яго ў Камітэт дзяржбяспекі.

Віктар Бабарыка знаходзіцца за кратамі з 18 чэрвеня. А 24 ліпеня яму замянілі артыкул: сілавікі лічаць, што ён не даваў хабар, а атрымліваў яго. Бабарыку абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 235 (легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад платы падаткаў, які прывёў да шкоды ў буйным памеры).

эж