Рэйсы ў Варшаву аднаўляюцца з 29 ліпеня. Яны будуць штодзённымі, перадае «Еўрарадыё», спасылаючыся на прэс-службу авіякампаніі.
А з 1 жніўня адновяцца рэйсы з Мінска ў Талін. «З 1 па 15 жніўня лятаем два разы на тыдзень (аўторак/субота). У далейшым плануецца павелічэнне колькасці рэйсаў», – кажуць у «Белавіі».
Пасажырам нагадваюць, што перад палётам варта азнаёміцца з абмежаваннямі на ўезд / выезд у краіну прызначэння ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Напрыклад, у Эстонію ўезд дазволены грамадзянам і жыхарам краіны, пасажырам, якія прыязджаюць у краіну транзітам, а таксама студэнтам.
Дадатковую інфармацыю варта ўдакладніць у кампетэнтных органаў краіны прылёту.
эж