Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

13 чалавек затрыманыя па крымінальных справах, выкліканых пратэстамі

29.07.2020 13:30
Крымінальныя справы распачатыя па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Wiec poparcia dla Swiatłany CIchanouskiej 19 lipca
Wiec poparcia dla Swiatłany CIchanouskiej 19 lipcaSvetlana Turchenick / Shutterstock.com

Па стане на 29 ліпеня праваабаронцам вядома, што ў межах крымінальных справаў за падзеі 14 ліпеня ў Мінску затрыманыя мінімум трынаццаць чалавек, паведамляе spring96.org.

Крымінальныя справы распачатыя па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 363 (Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў), 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 342 (Арганізацыя і ўдзел у парушэнні грамадскага парадку, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў).

27 ліпеня ў межах крымінальнай справы па арт. 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) затрыманы Ілля Туркоў. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна ў Мінску.

Таксама затрыманы Яўген Каліноўскі. Па папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуюць, як і Туркову, два артыкулы Крымінальнага кодэкса: арт. 364 і ч. 1 арт. 342.

Раніцай 29 ліпеня за падзеі 14 ліпеня ў Мінску быў затрыманы Ілля Фрэнь. Яго забралі ў Следчы камітэт на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Раней з 10-сутачнага арышту не выйшаў Спартак Сірэнка, які быў асуджаны за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» і «непадпарадкаванні законным патрабаванням міліцыі». Вядома, што яго пакінулі пад вартай у якасці падазраванага па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Таксама пасля 12-сутачнага арышту з ЦІП не выйшаў на волю Глеб Гатоўка. 26 ліпеня, у нядзелю, у яго дома адбыўся ператрус. Ён падазраецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 364.

Такім чынам, спіс фігурантаў крымінальных справаў за падзеі 14 ліпеня ў Мінску выглядае так:

Антон Шумаў (ч. 1 арт. 342 і 364 КК),
Уладзіслаў Усцін (арт. 364 КК),
Уладзімір Хамічкоў (арт. 342 КК),
Антон Валавік (ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК),
Спартак Сірэнка (арт. 342 КК),
Ілля Туркоў (арт. 364 і ч.1 арт. 342 КК),
Яўген Каліноўскі (папярэдне, арт. 364 КК і ч. 1 арт. 342 КК),
Ілля Фрэнь (ч. 1 арт. 342 КК),
Глеб Гатоўка (ч. 1 арт. 342 і 364 КК).

Праваабаронцам «Вясны» вядома, што па дадзеных крымінальных справах затрыманыя яшчэ мінімум чатыры чалавекі.

эж