Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі затрымалі 33 расійскіх баевікоў

29.07.2020 14:24
«Была атрыманая інфармацыя аб прыбыцці ў Беларусь больш за 200 баевікоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі». 
.
.Фота: БТ

Улады Беларусі заявілі пра затрыманне 33 грамадзян Расіі, супрацоўнікаў прыватнай ваеннай кампаніі.

«Сёння ноччу супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі пад Мінскам затрымалі 33 баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера», гаворыцца ў паведамленні БелТА.

«Была атрыманая інфармацыя аб прыбыцці ў Беларусь больш за 200 баевікоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі. Пры сабе расіяне мелі кожны па невялікай ручной паклажы, і на ўсіх — тры вялікія цяжкія валізкі, загрузку якіх у транспартны сродак ажыццяўлялі некалькі мужчын.

Пасля прыбыцця ў сталіцу ў ноч з 24 на 25 ліпеня група засялілася ў адну з гасцініц Мінска і павінна была выселіцца 25 ліпеня, аднак пакінула гатэль 27 ліпеня і пераехала ў адзін з санаторыяў Мінскага раёна».

«Сёння ўначы 32 чалавекі сіламі групы «А» КДБ пры падтрымцы АМАП ГУУС Мінгарвыканкама былі затрыманыя. Акрамя таго, яшчэ адзін чалавек быў знойдзены і затрыманы на поўдні краіны. У дачыненні да названых асоб Следчым камітэтам праводзіцца праверка».

эж