Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На беларуска-расійскай мяжы ствараецца «заслона супрацьпраўнай дзейнасці»

30.07.2020 08:43
29 ліпеня на нарадзе членаў Саўбеза на чале з Аляксандрам Лукашэнкам абмяркоўвалася затрыманне ў Беларусі ўдзельнікаў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера.
29
29 ліпеня на нарадзе членаў Саўбеза на чале з Аляксандрам Лукашэнкам абмяркоўвалася затрыманне ў Беларусі больш за трох дзясяткаў удзельнікаў прыватнай ваеннай кампаніі ВагнераPAP/EPA/NIKOLAI PETROV/POOL

На беларуска-расійскай мяжы ствараецца «заслона супрацьпраўнай дзейнасці». Органы памежнай службы Беларусі ўжо рэалізуюць задачы, пастаўленыя Саўбезам, паведамляе «Еўрарадыё».

29 ліпеня на нарадзе членаў Саўбеза на чале з Аляксандрам Лукашэнкам абмяркоўвалася затрыманне ў Беларусі больш за трох дзясяткаў удзельнікаў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. Было заяўлена, што сярод мераў, якія будуць прымацца, ёсць і ўзмацненне «аператыўнага прыкрыцця» беларуска-расійскай мяжы.

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі заявіў агенцтву РИА «Новости», што «ўжо рэалізуюцца неабходныя мерапрыемствы, якія павінны праводзіцца ў бягучы момант». Паводле яго слоў, адбываецца стварэнне «заслоны супрацьпраўнай дзейнасці ў любых яе формах і праявах, якія нясуць пагрозу памежнай бяспецы Беларусі».

вс