Вайскоўцам тэрміновай службы у мінскіх частках раздалі баявую зброю. Іх трымаюць у грузавіках у баявой гатоўнасці.
Па неправераных дадзеных, 40% асабовага складу падалі заявы на звальненне. Аддзелы кадраў не прымаюць заяў. На вайскоўцаў аказваецца псіхалагічны ціск. У выпадку невыканання загаду ім пагражаюць турэмным зняволеннем на 10 год. Вайскоўцы просяць падтрымкі, паведамляюць крыніцы Польскага радыё.
юл/эж