Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Анджаліка Борыс: Беларусы перасталі хаваць сваю незадаволенасць

11.08.2020 10:07
«Дагэтуль у Беларусі ніколі гэткага не было», - лічыць старшыня Саюза палякаў у Беларусі.
Andżelika Borys
Andżelika BorysWłodzimierz Pac/Polskie Radio

Старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анджаліка Борыс лічыць, што ў Беларусі назіраецца вялікая грамадская незадаволенасць, якая адлюстроўваецца ў шматлікіх акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў, што адбыліся ў нядзелю.

Анжаліка Борыс паведаміла ў эфіры TVP Info, што зараз беларусы перасталі хаваць свайго незадаволенасці.

- У краме, у аптэцы людзі наўпрост выказваюць сваю незадаволенасць. Да гэтай пары ў Беларусі ніколі гэткага не было. Людзі размаўляюць пра тое, каго затрымалі, што не магчыма выйсці на сувязь, што інтэрнет не дзейнічае… Раней гэтага не было. Цяпер грамадская незадаволенасць бачная ў краме, у аптэцы, у таксі, і на заправачнай станцыі.

Анджаліка Борыс падкрэсліла, што беларусы пратэстуюць не толькі ў Мінску, але і ў многіх іншых гарадах краіны. Нагадваем, паводле папярэдніх вынікаў, абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй Беларусі, на выбарах перамог дзейны кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, які набраў больш за 80 працэнтаў галасоў. Пратэстоўцы лічаць, што выбары былі фальсіфікаваныя.

аз