Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Затрыманыя ў нядзелю ў Гродне полькі выйшлі на волю

11.08.2020 13:13
Польскія турысткі былі вызваленыя пасля ўмяшальніцтва генеральнага консула Польшчы.
        .
Затрыманыя ў нядзелю ў Гродне полькі выйшлі на волю.PAP/EPA/YAUHEN YERCHAK

Учора былі вызваленыя дзве грамадзянкі Польшчы, затрыманыя ў Гродне ў дзень прэзідэнцкіх выбараў. Па іх справе ўмяшалася Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне.

Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё ў Беларусі Уладзімер Пац:

- У нядзелю польскія турысткі шпацыравалі па Савецкай плошчы ў цэнтры Гродна. У нейкі момант да плошчы пад’ехала машына, з якой выскачылі супрацоўнікі АМАПа і пачалі арыштоўваць усіх людзей. Адна з затрыманых, Анна Клосэк сказала Польскаму радыё, што яе з сяброўкай і іншымі затрыманымі трымалі на агароджанай тэрыторыі ўсю ноч. Пасля падпісання дакументаў, якія ім прадставілі мясцовыя службы, інфармацыя аб затрыманні польскіх жанчын была накіравана ў генеральнае консульства Польшчы. У месца прыбыў консул Анджэй Рачкоўскі, умяшанне якога прывяло да вызвалення абодвух польскіх турыстак. Сёння полькі ўсё яшчэ знаходзяцца ў Гродне, але заўтра яны, верагодна, вернуцца ў Польшчу.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у нядзелю ў Гродне АМАП затрымў каля 200 чалавек.

аз