Гіганты беларускай прамысловасці (БелАЗ, МЗКЦ, ММЗ, МАЗ, МТЗ, БМЗ БеларусьКалій і г.д.) а таксама сотні іншых устаноў ды прадпрыемстваў па ўсёй Беларусі выходзяць на забастоўку. На прадпрыемствах прыпынены вытворчы працэс, працоўны склікаюць стачкомы. Працоўны выказваюць салідарнасць з ахвярамі сваволя сілавікоў, патрабуюць адстаўкі А. Лукашэнкі і правядзення новых выбараў. Да іх далучаюцца дзяржаўныя СМІ, у Белтэлерадыёкампанія і БелТА.
Лукашэнка наведаў бастуючы МЗКЦ. Працаўнікоў сабралі на пляцоўцы на тэрыторыі прадпрыемства, чакалі Аляксандр Лукашэнка прыляцеў на прадпрыемства на верталёце, пагутарыў з рабочымі ў цэхах і выйшаў да людзей на вуліцы. На воклічы натоўпу «Сыходзь» Лукашэнка заявіў:
-Адказваю вам на гэтае пытанне. Мы правялі выбары. Пакуль вы мяне не забʼяце, іншых выбараў не будзе. Ніколі вы ад мяне не дачакаецеся, каб я пад ціскам нешта зрабіў. – Іх выбараў не будзе. Таму што не будзе ні МЗКЦ, ні МАЗа, ні БЕЛАЗа, за паўгода мы знішчым усё.
Тым часам калектывы розных прадпрыемстваў многатысячнымі калонамі накіроўваюцца ў цэнтр гораду – Плошчу Незалежнасці. Падзеі ў Беларусі сталі развівацца імкліва. На некаторы час у Мінску цалкам знік Інтэрнэт.
tut.by/nexta/nn.by/эж