Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ветэраны «Альфы» заклікалі сілавікоў трымацца ў рамках прававога поля

17.08.2020 16:10
Паводле некаторых звестак, беларускія ўлады выкарысталі спецназ КДБ «Альфа» пры разгоне пратэстаў у Мінску на мінулым тыдні.
W Mińsku trwa największa demonstracja w najnowszej historii Białorusi
W Mińsku trwa największa demonstracja w najnowszej historii BiałorusiPAP/EPA/YAUHEN YERCHAK

Мінскае аддзяленне ветэранаў спецпадраздзялення групы «Альфа» пры грамадскім аб'яднанні КДБ «Гонар» выступіла з заявай наконт сітуацыі ў Беларусі, піша TUT.by.

У сваёй заяве ветэраны «Альфы» рашуча асудзілі супрацьпраўныя гвалтоўныя дзеянні і самавольства супраць мірных грамадзянаў. На іх думку, гэтым падзеям трэба даць прававую ацэнку, а вінаватых прыцягнуць да адказнасці ў адпаведнасці з беларускімі законамі.

Да супрацоўнікаў органаў бяспекі і правапарадку былы сілавікі звярнуліся з наступнымі словамі: «Звяртаемся да кіраўнікоў і супрацоўнікаў органаў бяспекі і правапарадку, камандзіраў спецпадраздзяленняў прытрымлівацца прынцыпу законнасці ў сваіх дзеяннях, памятаць пра адказнасць за яго парушэнне, свята захоўваць вернасць прысязе беларускаму народу і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».

Паводле некаторых звестак, беларускія ўлады выкарысталі спецназ КДБ «Альфа» пры разгоне пратэстаў у Мінску на мінулым тыдні.

эж