Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Праваабаронцы: Падчас вулічных пратэстаў загінулі не менш за пяць чалавек, сем – у крытычным стане

17.08.2020 17:04
Міністр Каранік паведаміў, што ў больніцах знаходзіцца 158 пацярпелых падчас акцый пратэсту, з іх трое – у цяжкім стане. 
       , , 17  2020
Міністр аховы здароўя Беларусі падчас сустрэчы з дэманстрантамі, Мінск, 17 жніўня 2020 годаФота Надзеі Бужан, Наша Ніва

Такія звесткі прыводзяцца ў дакладзе асьветніцка-сацыяльнага грамадскага аб’яднання «Звяно», які ёсць у распараджэнні БелаПАН.

Даклад прысвечаны парушэнню правоў удзельнікаў пратэстаў у Беларусі ў перыяд з 7 па 14 жніўня. Валанцёры «Звяна» адшукалі ў лякарнях Менску 120 чалавек і апыталі 30 пацярпелых, якія атрымалі траўмы рознай ступені сур’ёзнасьці.

У Брэсце пратэстоўцы паведамляюць пра траўмы ад шумавых гранат. Аскепак трапіў у журналіста Tut.by

Старшыня рады «Зьвяна» Тацяна Гацура-Яворская расказала БелаПАН, што 25-гадоваму Аляксандру Віхору, які загінуў у Гомлі, было адмоўлена ў медычнай дапамозе. З гэтай нагоды, як і ў выпадку гібелі Тарайкоўскага, не праводзіцца следства і адмоўлена ў судова-мэдычнай экспертызе прычынаў смерці. Паводле сведчанняў пацярпелым ад сваволля сілавікоў, ім часта адмаўляць у медычных аглядах і спісання атрыманых траўмаў.

Увечары ў Мінску пачаўся пратэст медыкаў перад будынкам Міністэрства аховы здароўя. Да пратэстоўцаў выйшаў міністр Каранік. Ён паведаміў прысутным, што зараз у больніцах знаходзіцца 158 пацярпелых падчас акцый пратэсту, з іх трое – у цяжкім стане. Таксама міністр паведаміў пра двое загінулых пратэстоўцаў.

У сацсетках распаўсюджваецца жахлівая інфармацыя пра магчымае згвалтаванне дзяўчыны на Акрэсціна, з траўмай шыйкі маткі, міністр пракаментаваў гэтыя чуткі так: дзяўчыну яшчэ не знайшлі.

Неўзабаве міністр пад воклічы «Ганьба!» у службовым аўто пакінуў мірных пратэстоўцаў.

svaboda.org/nn.by/эж