IT-спецыялісты сабралі самую вялікую інтэграваную базу затрыманых і звялі інфармацыю, атрыманую ад валанцёраў Акрэсціна, Жодзіна, з сайта people finder, афіцыйна апублікаванай базы пракуратуры ад 2020/08/17, інфармацыі аб пошуку людзей з TUT.by, а таксама са спісаў, сфармаваных у телеграм-каналах. На дадзены момант сайт змяшчае інфармацыю пра людзей, якія знаходзіліся ці знаходзяцца ў ІЧУ і ЦІП Акрэсціна, ІЧУ Жодзіна, а таксама ў шпіталях.
Сайт змяшчае звесткі аб статусе затрыманага, а таксама месцы, дзе ён знаходзіцца / знаходзіўся ці праходзіць / праходзіў лячэнне.
Стваральнікі рэсурсу паведамляюць, што база будзе абнаўляцца. Сёння яна змяшчае інфармацыю пра больш чым 5 тысячы затрыманых беларусаў з 10 па 16 жніўня 2020 года. У бліжэйшы час на сайце з'явяцца звесткі пра затрыманых, якія знаходзяцца ў СІЗА №6 у Баранавічах.
Стваральнікі рэсурсу спадзяюцца, што сайт дапаможа беларусам знайсці сваіх родных і блізкіх.
юл