Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рабочыя заводаў рыхтуюцца да забастоўкі

18.08.2020 12:02
Улады пагрозамі звальненняў імкнуцца спыніць пратэсты
Ілюстрацыйны здымакEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Сёння Савет міністраў Беларусі разаслаў ліст кіраўнікам органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных арганізацыяў ды прадпрыемстваў з патрабаваннем звальняць рабочых, якія возьмуць удзел у забастоўках.

Прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў ды стачкомаў заявілі, што патрабаванні ўраду незаконныя, супярэчаць Канстытуцыі і Кодэксу аб працы Беларусь. Яны расцанілі гэта як акт ціску і запалохвання рабочых.

Адзін з рабочых звярнуўся з лістом да калег, у якім заклікаў іх не здавацца.

«Ні кроку назад! Кропка невяртання пройдзены, засталося крыху! Нікога не слухайце, ідэолухі атрымліваюць больш за 2.000 р у месяц, і ў іх таксама *** гараць, бо іх пасады не патрэбныя!
Калі вы спыніцеся, тысячы людзей былі збітыя і забітыя проста так, усіх, хто ўдзельнічаў у пратэстах, пасадзяць надоўга, а карнікі будуць хадзіць па вуліцах і біць людзей далей!

Толькі наперад, не бойцеся звальненняў, усіх не звольняць! Вы ж бачыце, як людзі дапамагаюць адзін аднаму, ніхто не застанецца без дапамогі!»

Сёння працягваюцца забастоўкі на Беларуськаліі. Стачкам прадпрыемства прыняў рашэнне сабраць усіх працаўнікоў прадпрыемства і неабыякавых людзей на цэнтральнай плошчы гораду а 15-й. Бастуе таксама Гродна Азот і яшчэ 22 прадпрыемствы гораду.

У Мінску да страйку рыхтуецца МТЗ, МАЗ, Атлант, Белкамунмаш. Рабочыя просяць людзей прыйсці іх падтрымаць.

юл