29-гадовы дырэктар музею з Ваўкавыска, які адмовіўся падпісаць пратакол на выбарах, знойдзены мёртвым, паведаміла «Наша Ніва».
29-гадовы Канстанцін Шышмакоў, дырэктар Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музей ім Баграціёна, знойдзены мёртвым. Яго цела ратавальнікі з пошукавага атраду «Ангел» знайшлі ў Нёмане.
Шышмакоў быў адным з двух членаў камісіі на ўчастку ў Ваўкавыску, які адмовіўся падпісаць пратакол на выбарах.
Наступны тыдзень ён быў у адпачынку, а 15 жніўня выйшаў на працу. У канцы таго ж дня ён пазваніў жонцы, каб сказаць: «Я тут больш ня буду працаваць, еду дадому». І прапаў.
юл