Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Супрацоўнікаў БТ, якія страйкуюць, замянілі супрацоўнікамі Russia Today

19.08.2020 11:40
«У аховы з'явіліся спісы ўдзельнікаў страйку, і яна забірае пропускі, цяпер нас нават блізка не пускаюць да будынку на Макаёнка, 9».
Пустая студыя падчас эфіру на БТ Twitter/Andrzej Poczobut

Супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі, якія падтрымалі пратэстоўцаў, не пускаюць у будынак на Макаёнка, 9, паведамляе "Радыё Свабода".

Паводле дасведчанай крыніцы Свабоды, у студыі і ў апаратныя прыходзілі ўжо расейскія спецыялісты – рэжысёры, тэхнічны персанал, аператары. Ім паказвалі, як працуе абсталяванне.

Гэта былыя і цяперашнія супрацоўнікі расейскага міжнароднага шматмоўнага каналу Russia Today і фрылансэры.

Мінакоў на падыходзе да БТ спыняюць чатыры пасты з міліцыянтамі, якія стаяць з абодвух бакоў. Міліцыянты прапускаюць далей толькі тых, хто мае пасведчанне супрацоўніка БТ. Іншым прапануюць ісці ў абыход. Карэспандэнта Свабоды таксама не прапусцілі. Перад Белтэлерадыёкампаніяй нікога не відаць.

Супрацоўніца БТ Дар’я Вайтовіч паведаміла Свабодзе, што ў яе забралі пропуск у будынак кампаніі, як і ў некаторых іншых іншых, хто далучыўся да страйку і пратэсту.

«У аховы з'явіліся спісы ўдзельнікаў страйку, і яна забірае пропускі, цяпер нас нават блізка не пускаюць да будынку на Макаёнка, 9».

эж