Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Знік адзін з арганізатараў страйку на «Беларуськаліі»

20.08.2020 11:56
Раніцай 20 жніўня «Беларуськалій» аднавіў працу амаль у поўным аб’ёме.
Дэманстрацыя ў Салігорску Фота: "Радыё Свабода"

Пра знікненне Дзмітрыя Кудзелевіча паведамляе «Свабода» са спасылка на афіцыйны тэлеграм-канал страйкаму «Беларуськалія».

Паводле апублікаванай там інфармацыі, Кудзелевіч перастаў выходзіць на сувязь у 11.17 у чацвер 20 жніўня.

Паводле інфармацыі іншых удзельнікаў страйкама, Кудзелевіч мог быць затрыманы невядомымі асобамі, калі знаходзіўся ва ўласным аўтамабілі.

Пра пачатак страйку і стварэнне страйкамаў на «Беларуськаліі» стала вядома ў панядзелак 17 жніўня. За першыя два дні паводле агульнага страйкаму прадпрыемства да забастоўкі далучылася каля 4 тысяч супрацоўнікаў «Беларуськалія» (агулам на прадпрыемстве працуе каля 20 тысяч чалавек).

Сходы страйкуючых праходзяць на галоўнай плошчы Салігорску чацвёрты дзень запар. Сябры страйкамаў гавораць пра ціск на забастоўшчыкаў з боку кіраўніцтва.

Раніцай 20 жніўня «Беларуськалій» аднавіў працу амаль у поўным аб’ёме.

эж