Святлана Ціханоўская сказала, што забастоўкі рабочых напужалі дыктатуру і таму на іх ціснуць. Пры гэтым лідарка апазіцыі зазначыла, што забастоўкі – цалкам легальная і магутная зброя супраць рэжыму. Яна заклікала працягваць і пашыраць забастоўкі, каб разам перамагчы рэжым.
У сваю чаргу кіраўнік страйкаму МТЗ, сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі лічыць, што будзе другая хваля забастовак
- Нягледзячы на тое, што вялізная колькасць фондаў цяпер у Беларусі – беларуская супольнасць ужо сабрала больш за мільён еўраў на дапамогу страйкоўцам – нягледзячы на гэта, людзі баяцца выходзіць адкрыта... Але думкай большасці, каб не згасаў гэты рух, было вырашана дзейнічаць у рамках закону, у рамках заканадаўства.
Цяпер страйкамы афармляюць юрыдычны бок, рыхтуюць пакет дакументаў, каб забастоўкі былі абсалютна легальнай з гледжання сучаснага закону.
Калі гэта праца будзе зроблена, пачнецца другая хваля забастовак. Першая была больш яе рэпетыцыя, а другая хваля ўжо будзе сапраўдная, – зазначыў кіраўнік страйкаму МТЗ.
юл