Давайце знаёміцца адзін з адным. І не толькі на мітынгах, але і ў паўсядзённым жыцці, бо зараз мы ведаем, што ўсе, хто нас акружае – прыхільнікі пераменаў. Такі заклік з’явіўся ў Інтэрнэце.
Адзін з удзельнікаў мірных пратэстаў напісаў, што яму вельмі спадабалася прапанова, якая прагучала на мітынгу на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Ідзецца пра тое, каб знаёміцца адзін з адным: на мітынгах, у паўсядзённым жыцці, бо цяпер беларусы даведаліся, што ўсе навокал – прыхільнікі пераменаў.
- Каб пазнаёміцца з чалавекам, дастаткова проста падысці да яго, працягнуць руку, назваць сваё імя і даведацца, як яго завуць. Можна зрабіць камплімент, звярнуць увагу на яго плакат, стужачку, сцяг, проста пахваліць за грамадзянскую пазіцыю. Раскажыце пра сябе – кім вы працуеце, дзе вучыцеся, чым захапляецеся.
Абмяняцеся кантактамі, акаўнтамі ў Сацыяльных сетках, напрыклад, падпішыцеся адзін на аднаго ў Інстаграме, заклікае актыўны жыхар Беларусі
Таксама ў закліку гаворыцца пра тое, што ўлады 26 гадоў дзялілі ды разʼядноўвалі беларусаў, а цяпер настаў час яднацца, мы – адна вялікая Сямʼя.
- Калі кожны чалавек, які паглядзіць гэта відэа, паставіць перад сабой простую мэту: пазнаёміцца з 20 беларусамі на наступным мітынгу, мы зможам перазнаёміць адзін з адным усю нашу краіну.
Тады змаганне будзе ісці не за абстрактнае грамадства, а за канкрэтных, жывых людзей, якіх мы ведаем асабіста, і якія ведаюць нас, зазначае ініцыятар акцыі.
юл