Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады выклікаюць у Следчы камітэт

21.08.2020 11:05
Учора Генеральная пракуратура абвінаваціла іх у захопе ўлады ў краіне.
Лідар страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі прыехаў у Следчы камітэтEPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA

Сёння раніцай да будынку Следчага камітэту першым прыйшоў праўнік Максім Знак. Людзі, што там сабраліся, сустрэлі яго воплескамі. Ён сказаў, каб не чакалі яго, бо допыт можа працягнуцца і 8 гадзін.

Наступным да следчых прыйшоў лідар страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі. Ён заявіў, што быў гатовы да гэтага. (гук)

- Мы ведалі, што гэта будзе, мы гатовыя. Пакуль я ня ведаю, які ў мяне статус, мяне запрасілі для размовы ў Следчы камітэт. Я нерваваўся ўчора ў дзень, калі мне сказалі пра выклік у Следчы камітэт. Але ўвечары я падумаў і прыйшоў да высновы, што яны могуць мне інкрымінаваць. Нічога!

Таксама сёння стала вядома, што ў Следчы камітэт выклікалі Паўла Латушку.

юл