Сёння раніцай да будынку Следчага камітэту першым прыйшоў праўнік Максім Знак. Людзі, што там сабраліся, сустрэлі яго воплескамі. Ён сказаў, каб не чакалі яго, бо допыт можа працягнуцца і 8 гадзін.
Наступным да следчых прыйшоў лідар страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі. Ён заявіў, што быў гатовы да гэтага. (гук)
- Мы ведалі, што гэта будзе, мы гатовыя. Пакуль я ня ведаю, які ў мяне статус, мяне запрасілі для размовы ў Следчы камітэт. Я нерваваўся ўчора ў дзень, калі мне сказалі пра выклік у Следчы камітэт. Але ўвечары я падумаў і прыйшоў да высновы, што яны могуць мне інкрымінаваць. Нічога!
Таксама сёння стала вядома, што ў Следчы камітэт выклікалі Паўла Латушку.
юл