Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады павінны пачуць народ

21.08.2020 12:34
У Вільні прайшла прэс-канферэнцыя Святланы Ціханоўскай.
  .
Пратэсты ў Мінску. Ілюстрацыйны здымакEPA/YAUHEN YERCHAK Dostawca: PAP/EPA.

У літоўскай сталіцы прайшла прэс-канферэнцыя былога кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Яна адказала на пытанні журналістаў ды зрабіла шэраг заяваў.

У першую чаргу яна заявіла, што людзі ў Беларусі хочуць перамен. Беларусь прачнулася, тысячы людзей выйшлі на вуліцы, шмат рабочых абвясцілі забастоўку. Гвалт трэба спыніць, палітычных зняволеных трэба выпусціць на волю, трэба правесці свабодныя выбары.

- Я вельмі спадзяюся і я веру ў тое, што кіраўніцтва пачуе свой народ. Нам заўсёды казалі, што прэзідэнт любіць сваю краіну і любіць свой народ. І тое, што ён бачыць цяпер, ясна дае зразумець, што людзі хочуць пераменаў. Я вельмі спадзяюся, што здаровы сэнс пераважыць і народ будзе пачуты. Яны пойдуць на дыялог і адбудуцца тыя самыя новыя празрыстыя сумленныя выбары.

Таксама Святлана Ціханоўская сказала, што збіраецца вярнуцца ў Беларусь, але зробіць гэта тады, калі будзе адчуваць сябе там у бяспецы. Ціханоўская заклікала ўсе краіны свету паважаць суверэнітэт Беларусі.

Галоўную задачу цяпер яна бачыць у тым, каб дабіцца новых свабодных выбараў, нават без ейнага ўдзелу.

Святлана Ціханоўская не адказала на пытанне пра санкцыі, таксама адмовілася распавесці падрабязнасці той ночы, калі яна з’ехала ў Літву.

юл