Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусы паслухалі першага выпуску навінаў па-беларуску ў эфіры Першай праграмы Польскага радыё

22.08.2020 12:07
„Гэта не толькі аб’ектыўная інфармацыя, але таксама падтрымка беларускай мовы”, - лічыць польскі журналіст з Гродна Ян Роман.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі журналіст з Гродна Ян Роман высока ацэньвае ініцыятыву Польскага радыё. Нагадваем, з сённяшняга дня ў эфіры Першай праграмы грамадскай радыёстанцыі тры разы ў дзень будуць выходзіць навіны па-беларуску.

- Гэта доказ салідарнасці з беларусамі, якія зараз у Беларусі змагаюцца за свабоду. Такая падтрымка з боку Польскага радыё важная, паколькі аб’ектыўнай інфармацыі ў Беларусі не хапае.

Ян Роман падкрэслівае, што беларусы яшчэ з часоў Савецкага Саюза прывыклі да таго, што сумленную інфармацыю трэба шыкаць на хвалях замежных СМІ. Журналіст таксама дадае, што перадачы па-беларуску ў эфіры Польскага радыё, дапамагаюць падтрымліваць беларускую мову.

уп/аз