У Пскове затрымалі следчага з Беларусі, які ў рапарце на звальненне на пяці старонках апісаў беззаконне сілавых структураў. Следчы Андрэй Астаповіч некалькі дзён таму размясціў на сваёй старонцы ў Instagram фатаграфіі рапарта на звальненне з пазіцыі старшага следчага Партызанскага раённага аддзелу Следчага Камітэту па Мінску. Пскоўскага абаронцу Вячаслава Галавіна не дапусцілі да свайго кліента:
-Мяне да яго не пускаюць, што зараз адбываецца з Андрэем мне невядома. Дзякуй богу дазволілі яго пакарміць. Хутчэй за ўсё ён быў затрыманы па запыце службаў бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Андрэй Астаповіч намагаўся праз Расію з’ехаць у Латвію, але праз абмежаванні на выезд з-за каранавіруса не змог гэта зрабіць. 21 жніўня ўвечары Астаповіч быў затрыманы ў гасцініцы «Рыжская», цяпер ён знаходзіцца ў адным з аддзелаў міліцыі Пскова.
эж