У Салігорску збор подпісаў пад заявай аб адкліканні дэпутатаў адбыўся на цэнтральнай плошчы гораду. У Брэсце каля ЦУМу за гадзіну сабралі 82 подпісаў за адкліканне дэпутатаў. У Мінску 200 жыхароў хочуць адклікаць Генадзя Давыдзьку як дэпутата з Палаты прадстаўнікоў.
У Маладзечна жыхары гораду падалі зварот аб адкліканні дэпутата Людмілы Канановіч. Зварот накіраваў калектыў прадпрыемства «Маладзечнамэбля», яго падпісалі 204 работніка. У дакуменце гаворыцца наступнае.
- У нас адсутнічае ўпэўненасць, што пасля работы мы зможам спакойна дабрацца дадому і не станем выпадковым чалавекам, які прапіў пад гарачую руку супрацоўніка АМАП. Будучы прадстаўніком жыхароў Маладзечна, адказнай і падсправаздачнай ім, дэпутат Канановіч не жадае лічыцца з воляй жыхароў Маладзечна. Гэта яшчэ раз падкрэслівае глыбокую адарванасць ад сваіх выбарцаў і іх праблем.
Гэта другі зварот наконт адклікання дэпутата Канановіч, накіраваны за гэты тыдзень у Маладзечанскі райвыканкам. Агулам за адкліканне Канановіч падпісалася больш за 3000 маладзечанцаў.
Некаторыя дэпутаты самі пачалі складаць паўнамоцтвы. Так зрабіла самая маладая дэпутатка Мінгарсавета Вольга
юл/Ігар Палынскі/Настасся Уткіна