Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Народнай Волі» не паставілі ў кіёскі і да падпісчыкаў

28.08.2020 12:38
Рэдакцыя была вымушаная друкаваць чарговы нумар у Расіі і толькі тады аддаваць у Дом Друку.
Аўдыё
  • Пра прычыны не друкавання расказала нам намесніца рэдактара газеты Марына Коктыш
 66  67  ,
Нумары 66 і 67 «Народнай Волі», якім адмовілі ў распаўсюдуфота: nv-online.info/

Чарговыя праблемы з друкам недзяржаўных газет. Сёння ў кіёсках і ў падпісчыкаў не з'явіўся новы нумар «Народнай Волі». Газета не выйшла з Дому Друку нягледзячы на тое, што нумар здалі своечасова. Пра прычыны не друкавання расказала нам намесніца рэдактара газеты Марына Коктыш:

-Нам даслалі ліст з Белсрукага Дома Друку, у якім паведамлаецца, што ў іх зламаўся станок і яны не могуць яго адрамантаваць, бо з-за распаўсюду каронавіруснай інфекцыі ў свеце значна павялічыліся тэрміны даставак запасных дэталяў.

Нагадаем, што праблемы з друкам мела таксама «Камсамольская Праўда». Газеты можна набываць непасрэдна ў рэдакцыях або чытаць праз інтэрнэт. «Народная Воля» піша на своім сайце:

Хто мае магымасць наведаць рэдакцыю – можа атрымаць 66-ы нумар «Народнай Волі», які аддрукаваны таксама ў Расіі.

Колькі працягнецца блакада – не вядома. А таму скачвайце свежыя нумары «Народнай Волі» цалкам ў раздзеле Архіў газеты і знаёмцеся з асобнымі публікацыямі папяровай версіі (яны будуць пазначаны зорачкай ў загалоўку) на нашым сайце, на нашых старонках у сацсетках і тэлеграм-канале.

Слухайце аўдыё

nv-online.info / аев