Беларускія праваабаронцы прызналі чарговых 9 чалавек палітвязнямі. Агулам у беларускіх турмах знаходзіцца ўжо 41 асоба з такім статусам. Зняволеных пасля мірных пратэстаў абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаваных мерапрыемстваў.
Прозвішчы новых палітвязняў гэта - Аляксандар Францкевіч, Акіхіра Ханада, Аляксандр Шабалін, Юры Уласаў, Ігнат Сідорчык, Юры Савіцкі, Арцём Квашэўскі, Таццяна Канеўская і Арцём Сацук.
Як адзначаюць беларускія праваабарончыя арганізацыі, усе палітвязні карысталіся сваім правам на мірныя сходы, гарантаваным арт. 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
яс