Міліцыянты хадзілі ўздоўж ланцуга, папярэджвалі, што гэта несанкцыянаванае мерапрыемства, патрабавалі прыбраць плакаты і папярэджвалі, што сабраным пагражае адміністрацыйная адказнасць. Вось які функцыянеры пачулі адказ ад жанчыны, якая трымала плакат з надпісам ”МУС будзьце мужныя прызнаць свае памылкі”:
„Не забяру, таму што гэта маё меркаванне. Я не баюся. Я не магу баяцца. Таму, што мне ўжо дастаткова ўсяго. Не забяру. Я вас не чую”.
На Плошчу прыехалі аўтазакі з дзяржаўнымі сцягамі. Па горадзе каруселямі ездзілі машыны з чырвона-зялёнай сімволікай. Жанчыны абаранялі xлопцаў ад АМАПаўцаў, але затрыманні і так прайшлі. Затрымалі некалькіх журналістаў. Сярод іх сябра БАЖ Ілля Кузняцоў.
На Партызанскім праспекце, у Лошыцы, у Малінаўцы людзі стаялі ў ланцугу салідарнасці.
яс