Што цяпер адбываецца на буйных беларускіх прадпрыемствах, работнікі якіх далучыліся да акцыяў пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі? Улады ды кіраўніцтва заводаў стараюцца збіць незадавальненне працаўнікоў – пагрозамі звальнення, скарачэння зарплаты, кампенсацыі даўгоў заводу з-за страчанай эканамічнай выгады, а таксама затрыманнямі членаў страйкавых камітэтаў.
Тым не менш, на некаторых прадпрыемствах далей актыўна дзейнічаюць страйкамы. Сярод іх –«Беларуськалій». Яго ўдзельнікі разглядаюць магчымасць стварыць аб’яднаны стачкам Салігорску, у які ўвойдуць таксама іншыя прадпрыемствы гораду, ды прадпрымальнікі. І хоць у цэлым па краіне рабочыя перасталі актыўна хадзіць на акцыі салідарнасці, гэта не азначае, што яны задаволеныя сітуацыяй у краіне. Яны працягваюць мець зносіны ў чатах і абмяркоўваць праблемы, якія існуюць у дзяржаве (ад вынікаў выбараў і патрабавання правесці новыя да гвалту з боку сілавікоў), выходзяць з афіцыйных прафсаюзаў, а на некаторых заводах – працягваюць абмяркоўваць варыянт са страйкам, збіраць подпісы па гэтым пытанні.
Нагадаем, работнікі заводу «Нафтан» раней заяўлялі, што яны будуць баставаць з 29 жніўня, калі ўлады не выканаюць іх патрабаванняў, сярод якіх – між іншым адстаўка Аляксандра Лукашэнкі і вызваленне ўсіх затрыманых удзельнікаў пратэстаў.
tut.by/нг